|
Сестра болезнь (Сястра хвароба)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
7. Можно составить заговор от болезни, который будет выглядеть примерно вот так: Заговор от боли 8. Важно верить, что Тот, Кто всем управляет - знает, куда нас ведёт, и сосредотачивать свои мысли не на сестре болезни и не на избавлении (излечении) от неё, а на общении с Богом (Вселенной), с окружающим миром, и на радости, получаемой от этого общения. 9. Иногда сестра болезнь хочет поговорить с нами и сообщить, для чего она пришла. Важно уделить ей внимание и необходимое количество времени. ... Врач посоветовал брату Франциску прижечь раскаленным докрасна железом висок около больного глаза. Когда кочергу вынули из печи, Франциск встал, вежливо поклонился и сказал: "Брат мой Огонь, Бог создал тебя прекрасным, и сильным, и полезным. Прошу, будь милостив ко мне!" Брат Огонь услышал его слова. Франциску не было больно ... Друзья, пусть всё у вас будет хорошо! *** 1. Звычайна ўсё адбываецца своечасова. 2. Важна, каб чалавек знайшоў для сябе нешта большае, чым ён сам і чым ягоная сямья. Гэтым большым можа стаць Бог (Сусьвет), можа - мэта, місія. Бо калі, напрыклад, хтосьці піша дысэртацыю пра карысьць ціўканьня верабейчыкаў і адчувае, што сьвет безь ягонай дысэртацыі недасканалы - яму будзе лягчэй перанесьці любую хваробу, любыя нягоды - усе ягоныя думкі будуць там, дзе ціўкаюць верабейчыкі, і дзе дысэртацыя ўжо напісаная і прадстаўленая сьвету. 3. У нас заўсёды ёсьць магчымасьць папрасіць падтрымку ў цяжкіх жыцьцёвых сітуацыях і атрымаць яе. Нас з радасьцю падтрымаюць блізкія і далёкія, якія жывуць на зямлі і на Небе, сваякі і знаёмыя, знакамітасьці і звычайныя людзі. Напрыклад, у думках мы можам зьвярнуцца па дапамогу да чалавека, зь якім сустрэліся калісьці на адпачынку, і ён уразіў нас і запомніўся нам. Нават калі ён знаходзіцца за тысячу кілямэтраў ад нас і няма магчымасьці зьвязацца зь ім - ягоная душа заўсёды даступная для кантактаваньня. 4. Мы маем права разьлічваць на дапамогу свайго заступніка (ахоўніка) - яна можа быць часовай або пастаяннай. Звычайна заступнікі самі знаходзяць нас. Імі могуць быць хрысьціянскія сьвятыя, ці можа быць, напрыклад, Маргарэт Тэтчар, прынц Чарльз, Зыгмунд Фройд і г.д. - г.зн. тыя людзі, якія нам зразумелыя і блізкія па духу. 5. Важна, каб чалавек даверыўся сьвету і ведаў, што Бог (Сусьвет) абавязкова прывядуць да яго самых падыходзячых лекараў і што ўсе лекі пойдуць на ўмацаваньне ягонага здароўя. Важна верыць (ведаць), што ўсё так і будзе (ёсьць). 6. У чалавека заўсёды ёсьць магчымасьць папрасіць дапамогу ў навакольнага сьвету. Напрыклад, ён можа папрасіць Мілавіцу - сястру Зямлі, каб яе промні вылечылі тое, што яму баліць. Можна папрасіць у дрэва, якое расьце пад вакном, каб яно забрала ягоную хваробу. Або папрасіць дваровага катка, якога ён корміць - каб коцік добра аб ім падумаў, і гэтыя добрыя думкі абавязкова дапамогуць чалавеку акрыяць :) 7. Можна скласьці замову ад хваробы, якая будзе выглядаць прыкладна вось так: Замова ад болю 8. Важна верыць, што Той, Хто ўсім кіруе - ведае, куды нас вядзе, і засяроджваць свае думкі не на сястры хваробе і не на збавеньні (выздараўленьні) ад яе, а на кантактаваньні з Богам (Сусьветам), з навакольным сьветам, і на радасьці, якую атрымліваем ад яго. 9. Часам сястра хвароба хоча пагаварыць з намі і паведаміць, для чаго яна прыйшла. Важна ўдзяліць ёй увагу і неабходную колькасьць часу. ... Лекар параіў брату Францішку прыпячы распаленым да чырвані жалезам скронь каля хворага вока. Калі качаргу дасталі зь печы, Францішак устаў, ветліва пакланіўся і сказаў: "Брат мой Агонь, Бог стварыў цябе цудоўным, моцным і карысным. Прашу, будзь літасьцівым да мяне!" Брат Агонь пачуў ягоныя словы. Францішку не было балюча ... Сябры, няхай усё ў вас будзе добра! (Заболел мой бедный котик) Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|