|
Кто, если не психолог? (Хто, калі не псыхоляг?)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
Два часа рассказов о чертях, нечистой силе, потустороннем мире. Интересно, слушает кто-нибудь еще, кроме психологов, такие истории? Когда нечистый дух выйдет из человека, то ходит по безводным местам, ища покоя, и не находит; тогда говорит: возвращусь в дом мой, откуда я вышел. И, придя, находит его незанятым, выметенным и убранным; тогда идет и берет с собою семь других духов, злейших себя, и, войдя, живут там; и бывает для человека того последнее хуже первого. (Евангелие от Матфея, 12: 43-45) Мне вспоминается обитатель ночлежного дома - мужчина около 50 с многолетним алкогольным стажем. - Верите ли Вы в Бога? - спросили у него волонтеры. - Я поклоняюсь дьяволу, - ответил он и рассказал, что когда-то был экстрасенсом и "лечил" людей. А "помогали" ему в этом водка, так как она давала "силы", и договор с дьяволом, - он обеспечивал "результат". Мужчина не хотел поверить в Бога, потому что боялся остаться без "опеки" дьявола. *** Дзьве гадзіны расповедаў пра чарцей, нячыстую сілу, іншасьвет. Цікава, ці слухае хто-небудзь яшчэ, акрамя псыхолягаў, такія аповеды? Вужы ў палаце пацыенткі з постінсультным станам, якія зьнікаюць, калі ў палату прылятаюць буслы. Лётчык на самалёце, які залятае прама ў адчыненыя дзьверы палаты, дзе ляжыць бабуля з дэменцыяй. Ведзьма ў выглядзе коткі, якая хаваецца пад ложкам, каб уначы вылезьці адтуль ды пачаць мучыць пацыентку з анкалёгіяй на апошняй стадыі. Хтосьці, каго добра бачыць паміраючы ад анкалёгіі пацыент і ня можа бачыць псыхоляг. Людзі, якія ходзяць туды-сюды па кватэры, пранікаючы ў яе праз столь, сьцены, вокны. Яны займаюцца сваімі справамі, абсалютна не зважаючы на чалавека з захворваньнем сасудаў галаўнога мозгу, які застаўся дома адзін. Да яго яны ставяцца нэўтральна. Размаўляюць паміж сабой, але калі хворы чалавек зьвяртаецца да іх з пытаньнямі, яны на яго ніяк не рэагуюць і нічога не адказваюць. Маленькія дзеткі ў кватэры самотнага ляжачага хворага, якія сьмяюцца ды бегаюць адзін за адным, не прычыняючы шкоды, але і не прыносячы радасьці гаротніку. Цікава, што аповяды пра “нэўтральных людзей" і "дзетак”, якія гойсаюць па кватэры, я слухала неаднойчы. Прэзідэнт звышдзяржавы, які жыве ў пяціпавярховіку ў спальным раёне Менску ў адным пад’езьдзе з жанчынай, хворай на органическое бредовое расстройство. Псыхолягі пытаюцца ў бацюшкі: “Мо’ варта запрасіць экзарцыста ў бальніцу?” Бацюшка адказвае на пытаньне словамі зь Бібліі: Калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то блукаецца па бязводзьдзі, шукаючы супакою, і не знаходзіць. Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. І прыйшоўшы, знаходзіць яго незанятым, вымеценым і прыбраным. Тады йдзе і бярэ з сабою сем другіх духаў, горшых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалавека таго апошняе бывае горш першага. (Эвангельле паводле Мацьвея, 12:43-45) Мне ўспамінаецца насельнік начлежнага дому - мужчына каля 50 з шматгадовым алькагольным стажам. - Ці верыце Вы ў Бога? - cпыталі ў яго валанцёры. - Я пакланяюся д’яблу, - адказаў ён і распавёў, што калісьці быў экстрасэнсам і “лячыў” людзей. А “дапамагалі” яму ў гэтым гарэлка, бо яна давала “сілы”, і дамова з д’яблам, бо ён забясьпечваў “вынік”. Мужчына не жадаў паверыць у Бога, бо баяўся застацца без “апекі” д’ябла. Некаторыя пацыенты распавядаюць, што калісьці мелі дачыненьні са злымі сіламі. Некаторыя ўпэўненыя, што хваробы ім дадзеныя за ўчыненыя грахі, у якіх яны цяпер моцна раскайваюцца, і баяцца, што расплочвацца за іх давядзецца і іхным дзецям. Ня варта казаць хвораму чалавеку, што тое, што ён бачыць, чуе, адчувае, - не існуе. Ён толькі пакрыўдзіцца на Вас, а “прывіды” ўсё адно застануцца. Калі Вы, напрыклад, бачыце яблыню за вакном, то чалавек можа так жа ясна бачыць сябе пад ёй, хоць сам ужо даўна нікуды не выходзіць з пакою або палаты. Вы можаце колькі заўгодна даводзіць яму, што вось жа ён тут, у памяшканьні, побач з Вамі. А ён будзе распавядаць пра сваю самоту пад той яблыняй, пра свой страх, і будзе даводзіць, што ён ёсьць і тут, у пакоі, побач з Вамі, і там, за вакном, і яму вельмі шкада таго яго, які самотна стаіць пад яблыняй і дрыжыць ад холаду. Трэба проста пабыць побач з чалавекам, каб яму не было так самотна і трывожна. Хвароба нібыта адкрывае чалавеку вочы на іншасьвет, які часьцей за ўсё бывае чамусьці злым, у лепшым выпадку - нэўтральным, і толькі зрэдку - добрым. Ніколі ня варта заставацца сам на сам з такімі неадназначнымі праявамі чалавечай псыхікі. Абавязкова трэба запрасіць у кампанію Пана Езуса, Панну Марыю і сьвятых. Пытаюся ў бацюшкі, ці варта мне яшчэ слухаць расповеды пра чарцей? Бацюшка раіць заняцца чым-небудзь больш прыстойным :) Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|