|
Чтобы убить время (Каб зьвесьці дзянькі)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
Я разозлилась на пациента. Спросила, зачем он разгадывает кроссворды, а он ответил: Однажды я услышала эту фразу от философа, который убивал время, играя в компьютерную игру. У меня тогда возник когнитивный диссонанс. Фраза, которая всегда имела отрицательный смысл, слетев с уст философа вдруг приобрела смысл положительный ... Лежачая пациентка Валентина говорит мне: - Я уже столько времени лежу, ничего не могу делать, могу только думать. Вот если бы каждый человек так полежал, как я ... Пациентка Галина сначала сказала мне, что она полностью удовлетворена своей жизнью. А перед выпиской она вновь подняла эту тему и сообщила, что, наверное, жила не совсем правильно и, если можно было бы начать все заново, она бы больше помогала людям, попавшим в беду, а также нищим и сиротам. .... В белорусском языке нет такого выражения "убить время". Если мы переведем его на белорусский как "забіць час" - получится калька с русского. По-белорусски говорят "дні церці" или "дзянькі зводзіць". Но разве смог бы пациент ответить на вопрос, зачем он разгадывает кроссворды, фразой: - Чтобы зьвесьці дзянькі...? *** Я раззлавалася на пацыента. Спытала, навошта ён разгадвае красворды, а ён адказаў: - Чтобы убить время. У хоспісу гэтая фраза прагучала занадта злавесна. - Вы разумееце, што Вы кажаце ?! - ледзьве не закрычэла я. Пацыент не разумеў. Затое адразу ўсё зразумеў ягоны сусед па палаце. - У нас і так зусім няшмат часу засталося, а Вы яшчэ яго й забіваеце! - таксама раззлаваўся ён. Аднойчы я пачула гэтую фразу ад філёзафа, які убивал время, гуляючы ў кампутарную гульню. У мяне тады ўзьнік кагнітыўны дысананс. Фраза, якая заўсёды мела адмоўны сэнс, зьляцеўшы з вуснаў філёзафа раптам набыла сэнс станоўчы ... - Як доўга цягнецца дзень ... - Хутчэй бы прыйшла ноч ... - Хутчэй бы наступіла раніца ... - Як марудна йдзе час ... - Хутчэй бы ... - Хутчэй ..., - такія словы я чула ад пацыентаў хоспісу даволі часта напрацягу пэўнага пэрыяду. Такія словы часам прамаўляем усе мы, не задумваючыся над іхнім сэнсам і не заўважаючы, як разам зь імі пралятае нашае жыцьцё ... Ляжачая пацыентка Валянціна кажа мне: - Я ўжо столькі часу ляжу, нічога не магу рабіць, магу толькі думаць. Вось каб кожны чалавек так паляжаў, як я ... Бачучы, як павялічваюцца ад пачутага мае вочы, пацыентка ўсьміхаецца і ўдакладняе: - Вы, напэўна, няправільна мяне зразумелі. Я не жадаю, каб людзі хварэлі! Я толькі хачу, каб у іх быў час, шмат вольнага часу - як цяпер у мяне - дзеля таго, каб яны маглі задумацца над сваім жыцьцём. Гэта вельмі каштоўны вопыт. Пацыентка Галіна спачатку сказала мне, што яна цалкам задаволена сваім жыцьцём. А перад выпіскай яна ізноў узняла гэтую тэму і паведаміла, што, напэўна, жыла не зусім правільна і, калі можна было б пачаць усё занава, яна б больш дапамагала людзям, патрапіўшым у бяду, а таксама жабракам і сіротам. А ў тых двух пацыентаў, пра якіх я напісала напачатку артыкула, завязалася дыскусія на тэму баўленьня часу. Ня ведаю, чым яна скончылася, бо я прывыкла даваць свабоду пацыентам :) Вадзім (гэта той пацыент, якога таксама раззлавала фраза: "я делаю это, чтобы убить время") будучы ў хоспісу, памяняў свае погляды на жыцьцё і зьдзейсніў пэўныя ўчынкі, якіх ніколі раней не рабіў. Алег, які прамовіў гэтую фразу ... - ён запомніўся мне сваімі чароўнымі апавяданьнямі пра жыцьцё паўночна-беларускай вёскі канца 50-х - пачатку 60-х гадоў. Яны былі для мяне вельмі каштоўнымі, хаця сам Алег іх такімі не лічыў. Да яго, напэўна, можна было запрашаць этнографаў ды фальклярыстаў, але ён толькі сьмяяўся, калі я казала яму аб гэтым. Сьмяяўся ён і тады, калі я сказала, што тыя ж птушкі і дрэвы, якія дапамагалі яму калісьці шукаць грыбы ў лесе, а таксама аказвалі дапамогу і ў некаторых іншых справах, здолелі б дапамагчы яму і цяпер, калі б ён іх аб гэтым папрасіў. Але ... Кожны робіць свой выбар ... Дый ці можа насамрэч быць ня надта важным для чалавека тое, аб чым ён гатовы гадзінамі распавядаць зацікаўленай асобе? ... Свабода ... Ці ня ёсьць яна найлепшым настаўнікам для чалавека? Калісьці вельмі даўна я вадзіла адну маленькую дзяўчынку на заняткі па маляваньню. Мастакі, якія праводзілі іх - муж і жонка - давалі дзеткам заданьне, а потым толькі хадзілі і назіралі, як дзеткі малююць, ня робячы ім аніякіх заўвагаў і не папраўляючы іх. Тады мне такі мэтад навучаньня падаўся даволі дзіўным. Бацькі дзяўчынкі таксама зь недаверам аднесьліся да тых заняткаў. І толькі праз шмат гадоў я зразумела, што мастакі ўсё рабілі слушна. ... У беларускай мове няма такога выразу "убить время". Калі мы перакладзем яго на беларускую як "забіць час" - атрымаецца калька з расейскай. Па-беларуску кажуць "дні церці" або "дзянькі зводзіць". Але ці змог бы пацыент адказаць на пытаньне, навошта ён разгадвае красворды, фразаю: - Каб зьвесьці дзянькі ... ? Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|