Про индивидуальный план в Республике Беларусь

Автор статьи: Кирилл Будкевич

Дамашнія” дзеці, або Калі свабода не шкодзіць.

Навучанне па індывідуальным плане з кожным годам усё часцей становіцца тэмай на грамадскіх форумах. І калі яшчэ некалькі гадоў таму назад бацькі ў большасці сваёй адстойвалі сваё права на такую форму навучання дзяцей, то цяпер бацькоўскія гутаркі набылі больш прадметны характар: не “ці ва варта?”, а “як лепш яго арганізаваць?”. Што ў індывідуальным навучанні знаходзяць бацькі? Паспрабуем паглядзець на гэта іх вачыма.

У кожнай сям’і – свая прычына.

Трэба адзначыць, што само па сабе навучанне дома не новае для Беларусі. Яшчэ ў Савецкім Саюзе бацькі маглі сваіх дзяцей, якія рабілі поспехі ў розных сферах, вучыць дома, а ў школу адпраўляць толькі на кантрольныя работы. Гэта называлася “дамашнім навучаннем” і абраць яго маглі самі бацькі. Сёння такой формы навучання няма. Згодна Кодэксу аб адукацыі ад 2011 года яно называецца “навучаннем па індывідуальным плане” і дазволіць яго ці не – стала правам кіраўнікоў навучальных устаноў.

Што ж гэта такое? Калі бацькі ўсё ж атрымалі дазвол школы на індывідуальнае навучанне, для іх дзіцяці складаецца сам індывідуальны план і згодна якому дзіця вучыцца дома. Разам з бацькамі, з рэпетытарамі – не важна. Важна тое, каб дзіця вучылася і пацвярджала гэта на кантрольных работах, на якія яно ўсё ж павінна прыходзіць у школу. І калі прэтэнзій да ўзроўню ведаў у настаўнікаў няма – то няма і прэтэнзій да бацькоў і да самога дзіцяці.

Але што ж прымушае бацькоў выбіраць для сваіх дзяцей такое навучанне? Прычын, як і сем’яў, існуе мноства. Нехта яшчэ ў дашкольным узроўні можа пахваліцца поспехамі ў музыцы ці спорце і з-за рухомага графіку прапускае шмат заняткаў у школе. Нехта імкнецца ўберагчы сваіх дзяцей ад канфліктаў, падлеткавага мату, курэння, наркотыкаў. А нехта ўпэўнены, што лепшыя настаўнікі для дзяцей – іх бацькі.

Як аказалася, на такім навучанні знаходзяцца сотні дзяцей. Пагутарыўшы з дзесяткам-другім гэтых тат і мам, магу сказаць, што ва ўсіх іх ёсць агульная рыса. І ў першую чаргу тое, што для іх дзеці і іх выхаванне – бадай, галоўнае ў жыцці.

Тата можа, тата можа…

Тата двух “дамашніх” дзяцей, 33-гадовы Кірыл Будкевіч у імкненні стаць “граматным, адказным” татам нават стварыў клуб “Тата можа”, які за пяць год вырас у сямейны цэнтр і аб’яднаў многія сем’і. Галоўная ідэя, якую нясе Кірыл наведвальнікам цэнтра, у тым, што тата можа прымаць актыўны ўдзел у развіцці, выхаванні і нават навучанні сваіх дзяцей.

“Для пераважнай большасці бацькоў зручна аддаць дзіця ў садок ці школу – няхай выхоўваюць, – гаворыць Кірыл. – Для маёй сям’і такая пазіцыя не падыходзіць, я не хачу перакладваць выхаванне свайго дзіцяці на іншага. Я спрабаваў вадзіў сына ў дзіцячы садок, але з першых дзён у мяне ўзнікла яго непрыняцце. Неяк затрымаўся скласці Лёшыны рэчы ў шафе і стаў сведкай размовы выхавальніка. За лічаныя хвіліны выхавальніца, звяртаючыся да дзяцей, разоў 10 сказала слова “трэба” і разоў 15 – “павінен”. У мяне пытанні: хто каму павінен і каму гэта трэба? У нас заўсёды на першае месца выходзіць “трэба – значыць трэба”, таму размова пра асалоду ад жыцця, свабоднага чалавека не ідзе апрыёры”.

Але тым не менш, трэба адзначыць, што ў Кірыла не столькі нараканняў на сістэму адукацыі, колькі сваё бачанне перспектыў індывідуальнага навучання. Дарэчы, акрамя асноўнай працы ён – кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Прафарыентацыя” у адной са сталічных школ.

Так, графік дня пяцігадовы Лёша складае для сябе сам. Пакуль ён дашкольнік, вольнага часу куды больш. Сёння ён з задавальненнем малюе, майструе з бацькамі, робіць аплікацыі, захапіўшы з сабой лядзянку, двухгадовую сястру і тату (мама пакуль выпадае з гэтай кампаніі – на днях чакае нараджэння трэцяга дзіцяці) вечарамі прападае на горцы, ловячы зімовыя моманты, усе разам гуляюць у снежкі. Часта да іх кампаніі далучаюцца іншыя дзеці з двара Лёшыных сяброў.

Хоць хлопчык ужо ўмее чытаць, пісаць, лічыць, гэта не галоўнае для бацькоў. Для іх куды больш важна не дыктаваць яму, чым займацца, а адштурхоўвацца ад яго жаданняў. Напрыклад, адно з апошніх яго сёр’ёзных захапленняў – японскія шахматы. Ён з задавальненнем наведвае Мінскі гарадскі палац дзяцей і моладзі, але і дзве-тры партыі ў якасці заахвочвання – вечарам з татам. Для таго, каб быць дастойным супернікам, Кірыл таксама асвоіў гэту гульню. Тата не выключае, што калі сын заўтра зацікавіцца, скажам, кітайскай мовай, ён абавязкова знойдзе педагога і абавязкова будзе спасцігаць яго разам з сынам.

“Часта можна чуць пра дзяцей “трэцяга пакалення”, ці дзяцей-“індыга”, – разважае Кірыл. – Ды няма іх: гэта звычайныя дзеці. Проста нам зручней тыпізіраваць тое, што адбываецца з дзіцем, а потым распрацоўваюць для іх навучання методыкі. А ці не лепш проста ісці за сваім дзіцем? У імкненні выгадаваць таленавітае дзіця, мы кідаемся ў “ранняе” развіццё. А яно не можа быць раннім, можа быць толькі своечасовым. Толькі ў кожнага час – свой. І наша задача злавіць яго”.

Жыццё ў асалоду.

Дзевяцігадовая Таня Ходас паспрабавала займацца і ў звычайнай школе, і ў прыватнай, займалася і ў школе прыроднага развіцця, але найбольш падабаецца ёй вучыцца дома. Яе старэйшая сястра Эмілія скончыла сярэднюю школу, і іх маці Ларыса, параўноўваючы ўражанні дзвюх дачок ад вучобы, наўрад ці адмовіцца ад індывідуальнага навучання і ў дачыненні двухгадовай Кацюшы.

“З аднаго боку, для мяне, як маці, зручна, калі дачка занятая з раніцы да вечара, а ў прыватных установах яшчэ і групы маленькія, па 6 чалавек, – гаворыць Ларыса. – Здавалася б, можна і займацца. Але для зносін у сям’і ў дзяцей застаецца зусім мала часу. Дзяцінства і гады вучобы пралятаюць хутка і ні мы, бацькі, ні нашы дзеці не паспяваем насаладзіцца гэтым перыядам. Толькі цяпер мы сталі сапраўды разам. Уся сістэма адукацыі накіравана на атрыманне ведаў, якія самі па сабе, канешне, ніколі не пашкодзяць (дарэчы, Таццяна ў класе па адзнаках у лідарах). Але ў гэтым імкненні – ведаць больш – мы забываемся, што дзеці – ўсяго толькі дзеці. Разчаравалася я і ў ацэначнай сістэме. Я сама была выдатніцай у школе і для мяне гэта доўга мела наступствы: я ўвесь час жыла дзеця ацэнкі, аўтарытэта ў калектыве. Толькі цяпер, у 42 гады, для мяне ўпершыню стала важна не тое, як ацэняць мяне іншыя, а тое, што я ў сабе магу раскрыць. Я толькі зараз пачынаю жыць свабодна. І хачу, каб гэтую свабоду адчулі мае дочкі”.

 

Вучоба без перагрузкі.

Вельмі падабаецца вучыцца дома і 10-гадоваму Ціхану Ціхаміраў. Ён толькі апошнія два з паловай гады вучыцца па індывідуальным плане. Расказваючы пра свае шматлікія захапленні, пра сяброў, хлопчык толькі ў апошні момант успамінае пра дзённік і нават не верыцца, што ўсе яго “дзевяткі”, якія стаяць у графах па ўсіх прадметах, раптам перасталі мець для яго сэнс.

“Перабудаваць дзіця, навучыць вучыцца дзеля сябе, а не дзеля ацэнкі, – было галоўнай праблемай, якая паўстала перада мной, – расказвае яго мама Вікторыя. – Ціхан добра вучыўся ў школе, але заданні ён рабіў “на адзнаку”. І сёння некаторыя прадметы ён вывучае, каб адчапіцца, але па многіх яму не хапае школьнай праграмы. Ён толькі зараз стаў вучыць матэрыял для сябе. Напрыклад, англійскую мову ён вывучае і з татам, і на курсах, і сам, мурштруючы кнігі і адпаведныя камп’ютарныя праграмы. Для мяне важна, каб у майго дзіцяці засталася смага ведаў, жаданне спазнаваць нешта новае. Ён вучыцца будаваць сваё жыццё самастойна. І калі ён захоча ў школу – я не буду перашкаджаць, а калі захоча застацца дома да канца – будзем глыбей вывучаць іншыя школьныя прадметы, а не атрымаецца самастойна, знойдзем магчымасць вывучаць іх больш прафесійна”.

Што тычыцца школьнай праграмы, то яе, гаворыць Вікторыя, вывучыць вельмі лёгка і пры правільным планаванні гэта не выклікае ніякай перагрузкі. У выніку – застаецца шмат вольнага часу. Чым яго запоўніць – вызначае толькі сам Ціхан. Напрыклад, ён любіць паглыбляцца ў матэматыку, захапляецца фізікай і хіміяй. Асабліва, калі вучоба суправаджаецца яшчэ і нагляднымі эсперыментамі і вопытамі. Напрыклад, падораны яму канструктарам па фізіцы для старэйшых класаў рэдка ляжыць на паліцы. Ціхан з задавальненнем будуе і запускае схемы, робіць свае высновы, шмат чытае. Любіць бываць у музеі навукі, які нядаўна адкрыўся у Мінску, не прапускае там ніводнага майстар-класа. Безумоўна, ён не сядзіць за партай і па кніжках не вывучае, скажам, кінезіялогію (навуку пра рухі мышцаў чалавека) – а стварыць з шарыкаў макет чалавека, дзергаючы за вяровачкі, паглядзець як звязаны паміж сабой мышцы – гэта ж цікава.

Акрамя таго, хлопец любіць спорт, займаецца вольнай барацьбой, любіць плаваць, захапляецца танцамі. У адрозненне ад старэйшага брата, сярэбранага прызёра Беларусі па спартыўных бальных танцах, Ціхан аддаў перавагу такому экзатычнаму віду як капаэйра. Любіць ствараць прыгожыя рэчы, асабліва захапляецца ганчарствам. Каб зразумець, як робяць відэа, дома пад кіраўніцтвам прафесійнага відэографа манціруе фільмы, мультфільмы, вучыцца рабіць спецэфекты. Кампанію ім складае і Ціханаў школьны сябар. Дарэчы, у хлопчыка, як і ў іншых “дамашніх” дзяцей (што ідзе ў разрэз са стэрэатыпамі) шмат сяброў і ён лёгка заводзіць новыя знаёмствы.

“Мне падабаецца, што ёсць альтэрнатыва, – гаворыць Вікторыя. – Калі чалавек вырастае, ён можа выбраць вучобу ў каледжы, у ВНУ, а можа адразу пайсці працаваць. Можа выбраць працу ў буйной кампаніі ці будзе пісьменнікам і будзе тварыць ў глушы, ці стане археолагам і з’едзе на чужыну, стане кветкаводам у маленькай групе – варыянтаў мноства. А дзеці з маленства вымушаны быць у вялікім калектыве, вучыць даволі дасканала ўсе дысцыпліны, а толькі пасля школы ён атрымае права выбіраць. Я лічу, што дзіцяці можна дазволіць выбіраць раней”.

 

Не падштурхоўвайце дзяцей – рухайцеся самі

На пытанне, ці кожнаму дзіцяці падыходзіць індывідуальнае навучанне мае суразмоўцы адзначаюць, што лепш ставіць пытанне – ці для кожнай сям’і яно падыходзіць. Бо пачынаць яго трэба не з дзіцяці, а з бацькоў, з іх гатоўнасці перабудаваць усё сваё жыццё. Канешне, калі абодва бацькі заняты на працы з 8 да 17 гадзін, гэта нават не абмяркоўваецца. Большасць гэтых тат і мам маюць свой бізнес ці некалькі гадоў знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку. Дарэчы, большасць бацькоў перш чым заняцца індывідуальным навучаннем з дзецьмі, атрымалі псіхалагічную адукацыю. Гэта першы крок разумець сваё дзіця. А ўжо потым таты і мамы ўдасканальваюцца як “прадметнікі”.

Напрыклад, Кірыл Будкевіч, заканчвае навучанне па тэхналогіі Мантэсоры – хутка ён стане першым дыпламаваным спецыялістам-мужчынам у Беларусі. Добра ведае англійскую мову, матэматыку, інфарматыку, зможа выкладаць дзецям і фізіку, хімію. Але ў яго акружэнні ёсць прафесійныя педагогі. Ды і жонка Кірыла, Таццяна, па адукацыі – хімік-эколаг, выкладанне адпаведных дысцыплін возьме на сябе. Хаця тэндэнцыя “дамашніх” класаў, дзе для некалькіх дзяцей выкладае педагог, ужо ёсць.

Ларыса Ходас таксама гаворыць, што памылкова лічыць індывідуальнае навучанне нейкай палёгкай для бацькоў. Хутчэй гэта выпрабаванне для бацькоў. Бо акрамя перабудоўвання ўсяго сямейнага укладу, усяго жыцця, гэта бясконцая праца над сабой. Не проста так стаць педагогам для дзіцяці – гэтаму трэба навучыцца. Таму акрамя дзвюх вышэйшых адукацый – юрыдычнай і псіхалагічнай, Ларыса амаль штодзень наведвае семінары, шмат чытае, супрацоўнічае з педагогамі, вучыцца быць прафесіяналам для сваіх дзяцей. Яе прынцып – не падштурхоўваць дзяцей, а рухацца, развівацца самому. А дзеці, упэўнена яна, абавязкова падцягнуцца.

 

Больш актыўней сталі даваць дазвол на індывідуальнае навучанне і кіраўнікі школ. Хаця некаторыя з іх практыкуюць гэта ўжо даўно. Напрыклад, нават сярод выпускнікоў сярэдняй школы №76 Мінска ёсць “дамашнія” дзеці. У іх ліку спартсмены – футбаліст Юрый Дадамян, тэнісістка Анастасія Рашэтнікава, Ева Дамброўская, якая і сёння паспяхова займаецца конным спортам. Дырэктар гэтай школы Алена Васільеўна Паланевіч зазначае, што не мае нічога супраць індывідуальнага навучання, але яго мэтазгодна выбіраць тым дзецям, якія маюць сур’ёзныя захапленні і сур’ёзныя вынікі ў іншых сферах: музыка, спорт ці нешта іншае. І цяпер у школе некалькі вучняў на індывідуальным плане. Толькі іх імёны пакуль не на слыху. А можа і не будуць ніколі – для многіх не гэта мэта.



Просмотров: 612
Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии




Другие новости по теме:

  • Путь к счастью. Часть вторая. «Толькі ўмей шукаці блізка».
  • Если успею (Калі пасьпею)
  • Кто, если не психолог? (Хто, калі не псыхоляг?)
  • Если Кот хочет с Вами поговорить (Калі Кот хоча з Вамі пагаварыць)
  • Дети, которых не было (Дзеці, якіх не было)
  • Факторы риска в школе и дома.
  • Помощь невнимательному ребенку в школе и дома
  • Определить Психологическое Состояние ребёнка в детском саду, школе, дома с помощью рисуночных тестов.
  • Скоро в школу I Готов ли ребенок к школе?
  • "Не пойду в школу" или как помочь первоклашке прожить адаптацию в школе.
  • Если у ребенка в школе конфликт. Практические советы психолога, если школу пришлось сменить.
  • Индивидуальный план в обычной средней школе возможен!
  • Роды дома. Беларусь.
  • Психотерапия не важна. Жизнь важна.
  • Клуб по интересам дома. Что, как и зачем?
  • Ребёнок разговаривает только дома: что с ним такое? Об элективном мутизме.
  • Несколько моментов из жизни (Некалькі момантаў з жыцця)
  • Три принципа продуктивной работы из дома
  • Хочу сидеть дома, или почему мой мужчина не хочет со мной согласиться.
  • Мама, не хочу на занятия, хочу поиграть дома в свои игрушки!
  • Про школу | 14 Взрослых Демонов, превративших школу в Ад.
  • Не все дома
  • Не все дома
  • Один Дома
  • Дома смерти
  • НЕодин дома
  • А ты сейчас дома?
  • Работаем дома, как?
  • Один дома!? Ни за что!
  • Рождение дома



  • ---
    Разместите, пожалуйста, ссылку на эту страницу на своём веб-сайте:

    Код для вставки на сайт или в блог:       
    Код для вставки в форум (BBCode):       
    Прямая ссылка на эту публикацию:       






    Данный материал НЕ НАРУШАЕТ авторские права никаких физических или юридических лиц.
    Если это не так - свяжитесь с администрацией сайта.
    Материал будет немедленно удален.
    Электронная версия этой публикации предоставляется только в ознакомительных целях.
    Для дальнейшего её использования Вам необходимо будет
    приобрести бумажный (электронный, аудио) вариант у правообладателей.

    На сайте «Глубинная психология: учения и методики» представлены статьи, направления, методики по психологии, психоанализу, психотерапии, психодиагностике, судьбоанализу, психологическому консультированию; игры и упражнения для тренингов; биографии великих людей; притчи и сказки; пословицы и поговорки; а также словари и энциклопедии по психологии, медицине, философии, социологии, религии, педагогике. Все книги (аудиокниги), находящиеся на нашем сайте, Вы можете скачать бесплатно без всяких платных смс и даже без регистрации. Все словарные статьи и труды великих авторов можно читать онлайн.







    Locations of visitors to this page



          <НА ГЛАВНУЮ>      Обратная связь