|
В забое под знаком "Тау" (У забоі пад знакам "Таў")Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
Завершился Tranzitus (Переход) - праздник в честь святого брата Франциска, день его рождения для Неба. Люди выходят из маленькой часовенки в прохладную темноту октябрьского вечера. Кто-то спешит домой, кто-то останавливается на крыльце или в дворике стройки, чтобы побеседовать со священниками, с братьями-монахами, или с другими верующими. *** Закончыўся Tranzitus (Пераход) - сьвята ў гонар сьвятога брата Францішка, дзень ягонага нараджэньня для Неба. Людзі выходзяць з маленькай каплічкі ў прахалодную цемру кастрычніцкага вечара. Хтосьці сьпяшаецца дадому, хтосьці спыняецца на ганку, або ў дворыку будоўлі, каб пагаманіць са сьвятарамі, з братамі-манахамі, або зь іншымі вернікамі. Каплічка - частка францішканскага комплексу, які будуюць на ўскрайку гораду браты-манахі. Неўзабаве тут паўстане кляштар, дзе будуць месьціцца манахі-капуцыны, а таксама касьцёл сьвятога Францішка. Будуць тут і памяшканьні для заняткаў з моладзю, і для правядзеньня розных мерапрыемстваў, і для рэкалекцыяў ды разьмяшчэньня гасьцей. Брат-манах паказвае нам з калегай сьцены будучага касьцёла. - А вось што будзе ў каплічцы, калі касьцёл пабудуюць, я нават і ня ведаю, - кажа ён. - Я ведаю! Тут будзе кабінет псыхоляга! Не, двух псыхолягаў! - адказваю я. Мы ўсе пачынаем сьмяяцца, а брат-капуцын дадае: - Эх, кабінэтны Вы работнік! ... Я, канечне ж, моцна абураюся, пачуўшы такое пра сябе. Я ўжо ведаю, што трэба адказаць брату-манаху, але, на жаль, адказаць не пасьпяваю, бо аўтамабіль з капуцынскімі айцамі і братамі якраз у гэты момант зьбіраецца выязжаць з тэрыторыі будоўлі. Браты-капуцыны ледзьве не забыліся на яшчэ аднаго свайго брата :) Брат-манах хуценька разьвітваецца з намі і бяжыць да іх. А мы разам з калегай і іншымі вернікамі ідзем да аўтобуснага прыпынку. Калі я разважаю аб сваёй працы ў Хоспісу, у мяне перад вачыма паўстае вось гэтая вясёлая карцінка: Італія, XIII стагоддзе, двое вельмі радасных і натхнёных манахаў-францішканаў старана "выгульваюць" ня менш радасных пракажоных з лепразорыя, якім яны апякуюцца. А мінакі з жахам пазіраюць на іх і стрымгалоў разьбягаюцца хто куды. Вось і я, працуючы псыхолягам у Хоспісу, імкнуся браць прыклад з тых вясёлых францішканскіх братоў, для якіх сусьвет аднойчы перавярнуўся - раз і назаўжды, і тое, што падавалася калісьці горкім, зрабілася салодкім. Гэта былі сапраўдныя рыцары Хрыстовы, якія ўжо ні пры якіх умовах не змаглі б пераўтварыцца ў рыцараў здаровага сэнсу. Канечне, брат-манах, пра якога я напісала вышэй, пажартаваў, назваўшы мяне "кабінетным работнікам". Гэты брат ведае, што такое Хоспіс, бо ён неаднойчы прыходзіў да нас, як валанцёр, і бачыў, што псыхолягі працуюць тут не ў кабінеце, а ў ... забоі, а ў аддзяленьні сястрынскага догляду - у палявых умовах. Брат Францішак уласнаручна падпісваў усе свае лісты знакам "Таў". Гэты старажытны знак меў для яго асаблівую моц. Ён быў ня толькі знакам дабраславеньня. Ставячы «Тау» напрыканцы дакумэнта або пасланьня, Францішак такім чынам дзяліўся сваёй перакананасьцю, што кожны чалавек можа атрымаць выратаваньне праз Крыж. Ён бачыў у ім гарантыю Боскай апекі і клопату, захаваньне ад небясьпекі і ўпэўненасьць у выратаваньні. Я неаднойчы бачыла "Таў" у небе. Брат Фанцішак уласнаручна складаў яго зь белых аблокаў і падпісваў ім блакітны небасхіл. Фотаздымак такога знаку вы можаце ўбачыць вышэй. Там, дзе ёсьць "Таў" - абавязкова прысутнічае і Францішак :) Але гэты знак можа зьявіцца перад чалавекам ня толькі ў выглядзе выявы. У сваёй практыцы я даволі часта сустракаюся з "Таў"-падзеямі, "Таў"-адносінамі, "Таў"-людзьмі. Адна з такіх сустрэчаў адбылася якраз учора, калі я наведвала пацыентак 5-мясцовай палаты Аддзялення сястрынскага догляду. У палаце было 4 пацыенткі: 2 старэнькія бабулі і 2 жанчыны за 50. Адна з гэтых бабуляў ужо даўна жыве ў сваім, адгарожаным ад іншых, неспакойным сусьвеце. Другая, дзякуй Богу, паціху аднаўляецца пасьля інсульту. У адной жанчыны - прыгожай і дагледжанай, паралізаваная ніжняя частка цела. Хвароба, якая распачалася, калі ёй было бліжэй да 50, на жаль, прагрэсуе, паступова паражаючы і іншыя ворганы. У жанчыны дэпрэсія. У другой жанчыны - цалкам адэкватнай, ампутаваная адна нага, практычна няма аднаго вока. Хвароба распачалася пасьля 35. Яна вылучаецца сярод іншых пацыентаў бальніцы роўным настроем і эмацыянальнай стабільнасьцю. Але ўчора ўвечары, зайшоўшы ў палату, я адразу заўважыла, што твар у яе зусім сумны. - Што здарылася? Чаму Вы такая сумная? - спытала я. - Мне так шкада маю суседку па палаце ... - Яна такая няшчасная ... - адказала жанчына. Пацыентка з адной ножкай далёка не анёл, а нават зусім наадварот. У гэтым і цымус. А ў каплічцы брата Францішка лятае шмат веруючых камароў, - братоў і сёстраў, таксама пазначаных знакам "Таў". Камары паводзяць сябе вельмі прыстойна - не шумяць і не кусаюцца. Калегі ... :) Кабінэт нам зь імі патрэбны для "прапіскі". Ва ўсім астатнім - свабода. Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|