|
Интересная жизнь, или Кому что (Цікавае жыцьцё, або Каму што)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
Звонит на днях знакомый. Когда-то давно, когда я работала в коммерческой фирме и занималась бухгалтерским учетом, он был моим начальником. Очень хорошим :) Знакомый расспрашивает меня о жизни, о работе, и вдруг с такой белой завистью восклицает: - Какая у тебя интересная жизнь, Марина! ... У него самого - стабильная, престижная, высокооплачиваемая работа, относительно все хорошо в семье. Но, наверное, не хватает человеку драйва и экстрима, а рисковать и что-то менять в давно налаженной жизни тоже нет особого желания - ведь неизвестно, чем эти перемены могут закончиться. *** Я вспоминаю, как в начале лета нас с коллегой пригласили на радио, и мы в течение нескольких передач рассказывали в прямом эфире об особенностях общения с тяжело больными и умирающими людьми. Во время одной из передач ведущий спросил у нас: - Есть ли что-то особенное в этих людях, с которыми вы работаете? Замечаете ли вы что-то необычное в ваших пациентах? Что-то такое, чего нет при общении с другими людьми? Нет у тех, кто не стоит на пороге смерти и не страдает от тяжелых болезней? Чем ваши пациенты отличаются от "обычных" людей? - Открытостью, искренностью, настоящестью, естественностью, отсутствием масок, ролей, "игр" - отвечали мы. Ведущий отметил, что мы говорим об этих людях с большим восторгом и вдохновением, и задал такой вопрос: - А не думаете ли вы, что у вас может возникнуть зависимость от их настоящести? Такая, например, как у алкоголиков от спиртного? Или может, вы уже ее чувствуете, и жизнь вне стен хосписа кажется вам пресной, безвкусной, лишенной настоящих, живых чувства и переживаний? - Нет! Такой зависимости нет и не может быть! - в один голос ответили мы. - Почему вы так уверены в этом? - спросил ведущий. Но время передачи закончилось, и ответить на вопрос мы, к сожалению, не успели. *** Середина недели. Начался очередной рабочий день. Иду к новому пациенту. Врач уже озвучил его диагноз: деменция. Открываю дверь палаты, здороваюсь, представляюсь. Говорю пациенту, что хочу с ним познакомиться. Он улыбается мне в ответ и шлет воздушный поцелуй :) Возвращаюсь в ординаторскую. Слышу знакомый радостный голос, доносящийся из ближайшей палаты. - Марина! Марина! Я вернулась! - кричит пациентка Антонина, которая уже несколько раз лежала в больнице. Улыбки, объятия, радость встречи. *** Конец рабочей недели. Утро пятницы. Вместе с самым смелым и продвинутым волонтером участвуем в тренинге "При-Я-тие смерти", который проводит в Минске рижский психолог Дмитрий Лицов. Подумалось, что у святого брата Франциска была очень интересная жизнь, но не было зависимости от нее. Всё, что происходит с нами, полезно. Не принимай на себя слишком много житейских забот, а храни свой мир и живи с Богом. Пусть всё идёт, как идёт. И себя, и своих близких мы должны доверить Господу. Господь всюду, и без Его промысла, без Его попущения не бывает ничего на земле. Когда мы укореним в себе эту мысль, тогда всё нам легко. (Старец Фаддей Витовницкий) *** Тэлефануе на днях знаёмы. Калісьці даўна, калі я працавала ў камэрцыйнай фірме і займалася бугальтарскім улікам, ён быў маім начальнікам. Вельмі добрым :) Знаёмы распытвае мяне аб жыцьці, аб працы, і раптам з такой белай зайздрасьцю кажа: - Якое ў цябе цікавае жыцьцё, Марына! ... У яго самога - стабільная, прэстыжная, высокааплочваемая праца, адносна ўсё добра ў сямьі. Але ж, напэўна, не хапае чалавеку драйву ды экстрыму, а рызыкаваць і штосьці мяняць у даўна наладжаным жыцьці таксама няма асаблівага жаданьня, бо невядома, чым тыя перамены могуць скончыцца. *** Я ўспамінаю, як на пачатку лета нас з калегай запрасілі на радыё, і мы на працягу некалькіх перадачаў распавядалі ў прамым эфіры пра асаблівасьці камунікаваньня зь цяжка хворымі і паміраючымі людзьмі. Падчас адной з перадачаў вядучы спытаў у нас: - Ці ёсьць штосьці адметнае ў гэтых людзях, зь якімі вы працуеце? Ці заўважаеце вы штосьці незычйнае ў вашых пацыентах? Штосьці такое, чаго няма пры камунікаваньні зь іншымі людзьмі? Няма ў тых, хто не стаіць на парозе сьмерці і не пакутуе ад цяжкіх хваробаў? Чым вашыя пацыенты адрозьніваюцца ад “звычайных” людзей? - Адкрытасьцю, шчырасьцю, сапраўднасьцю, натуральнасьцю, адсутнасьцю масак, роляў, “гульняў” - адказвалі мы. Вядучы зазначыў, што мы кажам аб гэтых людзях зь вялікім захапленьнем і натхненьнем, і задаў такое пытаньне: - А ці ня думаеце вы, што ў вас можа ўзьнікнуць залежнасьць ад іхнай сапраўднасьці? Такая, напрыклад, як у алькаголікаў ад спіртнога? Ці мо’ вы ўжо яе адчуваеце, і жыцьцё па-за сьценамі хоспісу падаецца вам прэсным, “нясмачным”, пазбаўленым сапраўдных, жывых пачуцьцяў і перажываньняў? - Не! Такой залежнасьці няма і ня можа быць! - у адзін голас адказалі мы. - Чаму вы так упэўнены ў гэтым? - спытаў вядучы. Але час перадачы скончыўся, і адказаць на пытаньне мы, на жаль, не пасьпелі. *** Сярэдзіна тыдня. Пачаўся чарговы працоўны дзень. Іду да новага пацыента. Урач ужо агучыў ягоны дыягназ: дэменцыя. Адчыняю дзьверы палаты, вітаюся, прадстаўляюся. Кажу пацыенту, што хачу зь ім пазнаёміцца. Ён усьміхаецца мне ў адказ і дасылае паветраны пацалунак :) Вяртаюся ў ардынатарскую. Чую знаёмы радасны голас, які даносіцца з бліжэйшай палаты; - Марына! Марына! Я вярнулася! - крычыць пацыентка Антаніна, якая ўжо некалькі разоў ляжала ў бальніцы. Усьмешкі, абдымкі, радасьць сустрэчы. *** Канец працоўнага тыдня. Раніца пятніцы. Разам з самым сьмелым і прасунутым валанцёрам удзельнічаем у трэнінгу "При-Я-тие смерти", які праводзіць у Менску рыжскі псыхоляг Дзьмітры Ліцоў. Падумалася, што ў сьвятога брата Францішка было вельмі цікавае жыцьцё, але не было залежнасьці ад яго. Усё, што адбываецца з намі, карысна. Не бяры на сябе зашмат жыцьцёвых клопатаў, але захоўвай свой мір і жыві з Богам. Няхай усё ідзе, як ідзе. І сябе, і сваіх блізкіх мы павінны даверыць Госпаду. Гасподзь усюды, і безь Ягонага промыслу, без Ягонага папушчэньня не бывае нічога на зямлі. Калі мы ўкаранім ў сабе гэтую думку, тады ўсё нам лёгка . (Старац Фадзей Вітаўніцкі) Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|