|
Чортава баба. Пра хрысьціянскага псыхоляга (Чертова баба. Про христианского психолога)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
- У Вас не хапае інтэлекту для таго, каб размаўляць са мной! - зрабіў заключэньне мастак-манумэнталіст. Я ўсьміхнулася. Мяне сапраўды ўзрадавалі ягоныя словы. У нас узьнік канфлікт поглядаў. Я не прамаўчала. Я вырашыла праінфармаваць пацыента пра свае погляды, бо для мяне гэта было вельмі важна. Вопыт "замоўчваньня" я ўжо мела напачатку сваёй працы ў хоспісу. Тады я проста разгубілася і не сказала пацыенту, што я ня згодная зь ягонымі меркаваньнямі адносна некаторых вельмі важных для мяне рэчаў, але потым цьвёрда вырашыла больш не паўтараць такіх памылак. Мастаку-манумэнталісту я сказала Праўду. Якраз у гэты момант у палату ўвайшла мэдсястра, каб паставіць пацыенту кропельніцу. - Я зайду да Вас хвілінаў праз 10, - сказала я пацыенту. - Абавязкова! - сувора адказаў ён. - Я буду чакаць Вас. Спадзяюся, мы працягнем размову. За гэтыя 10 хвілінаў я ўспомніла, як адзін пацыент хоспісу назваў мяне чортавай бабай, другі, як толькі я зачыніла за сабой дзьверы палаты, вельмі гучна паведаміў свайму суседу, што я "красівая дзеўка, но дурная", трэці - ... На трэцім трэба было ўжо заканчваць успаміны і вяртацца да пацыента. Я вярнулася ў палату. Мастак адразу папрасіў у мяне прабачэньня за свае словы, і мы працягнулі размову. Разьвіталіся мы найлепшымі сябрамі. Разумець іншых - асаблівы дар любові. У нашым сьвеце няма большай патрэбы, чым патрэба ў гэтым дары. Людзі пакутуюць ад абыякавасьці. Яны няшчасныя таму, што ніхто ня хоча ўзяць іх за руку, ім няма каму даверыцца. Нават сутыкаючыся са знарочыстым грубіянствам, важна праяўляць мяккасьць, якая пазьней абавязкова прынясе свой плён. Не выступаць у ролі судзьдзі. Не навязваць свае меркаваньні і ацэнкі. Толькі Бог чытае ў сэрцах людзей і можа меркаваць аб іх правільна. Любіць тых, да каго мы ідзем. Іншага шляху, іншай тактыкі, ключа да сэрцаў няма. Але ці магчыма любіць усіх? Так, калі навучыцца бачыць у кожным чалавеку Хрыста. Тады любоў будзе ўспыхваць пры адной толькі думцы пра гэта. І злых, і няўдзячных - усіх трэба ўбачыць у новым сьвятле. Ісьці да іх не як старэйшы да малодшага, не як роўны да роўнага, а як малодшы, як падначалены да старэйшага, як слуга - да Бога. Сьвяты Францішак бачыў вобраз Божы, паўтораны шмат разоў і заўсёды непаўторны. Для яго чалавек заўсёды быў чалавекам і не губляўся ў густым натоўпе, як не згубіўся б на раўніне. Ён шанаваў усіх, іншымі словамі - ён ня толькі любіў, але і паважаў кожнага. Сваёй выключнай сілай ён абавязаны таму, што кожны, ад Папы Рымскага да жабрака, ад султана у расшытым шатры да апошняга злодзея ў лесе, гледзячы ў ягоныя цёмныя, сьвятлістыя вочы, ведаў і адчуваў, што Францішак Бэрнардонэ цікавіцца менавіта ім, менавіта ягоным непаўторным жыцьцём ад калыскі да магілы. Кожны верыў, што менавіта яго ён прымае ў сваё сэрца. (Па матэрыялах кнігі "Легіён Марыі. Кіраўніцтва") - Вы - псыхоляг?! І што?! Мо' зараз прачытаеце мне лекцыю аб тым, як правільна паміраць?! - раззлаваўся новы пацыент. - Не, не прачытаю. Бо я ня ведаю, як - правільна, - адказала я. - Тады навошта прыйшлі?! - Каб пазнаёміцца з Вамі і, магчыма, пасябраваць. - Ха-ха, пасябраваць... Вы спазьніліся гадоў на 20! А цяпер ужо для сяброўства ў мяне не засталося часу! - Яно можа доўжыцца нават толькі некалькі дзён, можа - усяго толькі поўгадзіны. Для мяне яно ўсё адно будзе мець каштоўнасьць. - Добра, - адказаў ужо зусім спакойна пацыент, і на ягоным твары зьявілася прыязная ўсьмешка. - Ну няўжо Вы не прачытаеце мне аніводнай лекцыі? - пачаў жартаваць ён. - Не, - засьмяялася я. Прачытаю толькі ў тым выпадку, калі ад Вас паступіць заяўка на яе з указаньнем тэмы і працягласьці. ... Сяброўства ... Прыязныя адносіны ... Штосьці большае ... На некалькі месяцаў ... На некалькі дзён ... На некалькі хвілінаў ... Як з адной чароўнай бабулечкай, зь якой мы кантактавалі ня больш за хвілінаў 10 ... Любоў, якая ніколі ня чэзьне ... Чыніце дабро паўсюль, і ўсе людзі вакол вас стануць лепей. *** - У Вас не хватает интеллекта для того, чтобы беседовать со мной! - сделал заключение художник-монументалист. Как раз в этот момент в палату вошла медсестра, чтобы поставить пациенту капельницу. Я вернулась в палату. Художник сразу попросил у меня прощения за свои слова, и мы продолжили беседу. Расстались мы наилучшими друзьями. Понимать других - особый дар любви. В нашем печальном мире нет большей нужды, чем потребность в этом даре. Ибо большинство людей страдает от равнодушия. Они несчастны потому, что никто не хочет взять их за руку, им некому довериться. Даже сталкиваясь с нарочитой грубостью, важно проявлять мягкость и уступчивость, которые позднее обязательно принесут свои плоды. Не выступать в роли судьи. Не навязывать свои мнения и оценки. Лишь Бог читает в сердцах людей и может судить о них правильно. Не читать лекции, не задавать множество вопросов, но установить тесный контакт, который откроет путь знанию. Любить тех, к кому мы идем. Иного пути, иной тактики, ключа к сердцам нет. Но можно ли любить всех? Да, если научиться видеть в каждом человеке Христа. Тогда любовь будет вспыхивать при одной мысли об этом. И злых, и неблагодарных - всех нужно увидеть в новом свете. Идти к ним не как старший к младшему, не как равный к ровне, а как младший, как подчиненный к старшему, как слуга - к Богу. Святой Франциск видел образ Божий, повторенный много раз и всегда неповторимый. Для него человек всегда был человеком и не терялся в густой толпе, как не потерялся бы на равнине. Он почитал всех, другими словами - он не только любил, но и уважал каждого. Своей исключительной силой он обязан тому, что всякий, от Папы Римского до нищего, от султана в расшитом шатре до последнего вора в лесу, глядя в тёмные, светящиеся глаза, знал и чувствовал, что Франциск Бернардоне интересуется именно им, именно его неповторимой жизнью от колыбели до могилы. Каждый верил, что именно его он принимает в сердце. (По материалам книги "Легион Марии. Руководство) - Вы - психолог ?! И что ?! Может, сейчас прочитаете мне лекцию о том, как правильно умирать ?! - разозлился новый пациент. - Она может длиться даже несколько дней, может - всего лишь полчаса. Для меня она все равно будет иметь ценность. Творите добро повсюду, и все люди вокруг вас станут лучше. Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|