|
Свобода для тяжелобольных людей (Свабода для цяжкахворых людзей)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
На мой взгляд, очень важно, чтобы все упражнения, занятия, беседы с тяжелобольными людьми были наполнены смыслом. Можно, например, долго сидеть на берегу, смотреть на реку, наблюдать, как меняется цвет воды и скорость течения, говорить об этом или просто молчать - и это будет иметь смысл, это будет наблюдением за красотой и осмыслением ее. Можно учиться играть на электронной клавиатуре пациентам с болезнью Альцгеймера, создавать мелодии, писать песни. Учиться печатать свои тексты или стихи на клавиатуре ноутбука пациентам с деменцией. Думаю, у таких людей имеется большой творческий потенциал и интересный взгляд на окружающий мир. Однажды пациентка с энцефалопатией и бредовым расстройством спросила у меня: - Какое сегодня число и какой день недели? - Сегодня 28 ноября, вторник, - ответила я. - Нет, такого не может быть, - не согласилась она. 28 может быть только декабря. А ноября может быть не больше, чем 17, и не вторник, а четверг. "Мучительна постель для того, кто хочет спать на земле и камнях, тесна комната для того, кто привык жить среди холмов и долин." (Мария Стикко. Святой Франциск Ассизский)
*** На мой погляд, вельмі важна, каб усе практыкаваньні, заняткі, размовы зь цяжкахворымі людзьмі былі напоўненыя сэнсам. То бок, можна, напрыклад, вельмі доўга сядзець на беразе, аглядаць раку, сачыць за тым, як мяняецца колер вады і хуткасьць плыні, размаўляць аб гэтым або проста маўчаць - і гэта будзе мець сэнс, гэта будзе назіраньнем за прыгажосьцю і асэнсаваньнем яе. Можна вучыцца граць на электроннай клавіятуры пацыентам з хваробай Альцгеймера, ствараць мэлёдыі, пісаць песьні. Вучыцца друкаваць свае тэксты або вершы на клавіятуры ноўтбука пацыентам з дэменцыяй. На маю думку, у гэтых людзей маецца вялікі творчы патэнцыял і цікавы погляд на навакольны сьвет. Аднойчы пацыентка з энцэфалапатыяй і вар’яцкім засмучэньнем спытала ў мяне: - Якое сёньня чысло і які дзень тыдня? - Сёньня 28 лістапада, аўторак, - адказала я. - Не, такога ня можа быць, - не пагадзілася яна. 28 можа быць толькі сьнежня. А лістапада можа быць ня больш, чым 17, і не аўторак, а чацьвер. А пацыентка Дыяна з хваробай Альцгеймера, пра якую я ўжо шмат тут пісала, незадоўга да выпіскі з Адзьдзяленьня сястрынскага догляду, самастойна асвоіла мастацкі сьвіст і з таго часу больш менавіта сьвістала, а не размаўляла. Напэўна, такім чынам чалавек творча самавыражаўся. І вось бывала, зойдзеш да яе ў палату - а яна сустракае цябе сьвістам. Я таксама спрабавала крыху пасьвістаць разам зь ёй, каб пабыць з чалавекам “на адной хвалі”. Дыяна не была супраць :) Аднойчы ў Хоспіс паступіў пацыент. Ён выглядаў гадоў на 60. Аказалася, яму за 80, у яго было шмат хваробаў, у тым ліку і анкалёгія, ён перанёс некалькі інсультаў. Я спытала, як ён аднаўляўся пасьля ўсяго гэтага. Ён распавёў, што пасьля ісульту яму прапаноўвалі “ціскаць розныя гумкі”, рабіць нейкія дзіўныя “бессэнсоўныя” практыкаваньні. - Але ці ж такімі рэчамі павінен займацца сапраўдны мужчына!? - усьміхнуўся ён. - Я аднаўляўся на сваім лецішчы. Спачатку ледзьве не паўзком усё рабіў - так і ачуняў пакрыху. Мужчына ўзяў з сабой у бальніцу фотаздымкі лецішча і паказваў іх усім жадаючым. Гэта было нешта чароўнае, зьмяшэньне ўсіх існуючых і неіснуючых архітэктурных стыляў, дый садавіна з гароднінай былі на лецішчы такімі ж незвычайнымі, як і сам домік. Цікава, што як толькі пачынаецца вясна, многія пацыенты Хоспісу пачынаюць думаць аб лецішчы або вёсцы, аб рассадзе, аб гаспадарчых працах. Шмат каму ад гэтага рабіцца лепей - і яны выпісваюцца. Памятаю, як адна пацыентка, якая думала, што ўжо не дажыве да выпіскі з бальніцы, бо было ёй зусім дрэнна, ляцела ўвесну дамоў да сваёй рассады, ляцела ўніз па лесьвіцы, нават не пажадаўшы скарыстацца ліфтам. Многія пацыенты казалі, што ў вёсцы ды на лецішчы (то бок на свабодзе) яны пачуваліся нашмат лепей, чым у горадзе, і нават шмат чаго там рабілі па гаспадарцы. Неяк увесну ў Хоспіс паступіла пацыентка, якая ляжала ўжо ў бальніцы некалькі месяцаў таму. У яе пад вокам зьзяў агромісты сіняк, які яна спрабавала схаваць за акулярамі. Сама пацыентка была вельмі радасная. Яна бавіла час на лецішчы, і аднойчы, калі пачувалася зусім няблага, вырашыла нарубіць крыху дроваў. Вынік той працы быў цяпер на ейным твары, а дакладней - пад вокам. Але жанчына зусім не перажывала з-за гэтага. … 90-гадовая бабуля заходзіць у ардынатарскую. - Мне доктар патрэбны! - кажа яна. Доктар аглядае толькі што паступіўшых пацыентаў. - Што здарылася? - пытаюся я. - Вось, з нагамі нешта ня тое, - паказвае бабуля на свае ногі. - Так, ня тое, - бачу я. Бо адна бабуліна нага абутая ў тэпцік з другой нагі, а другая - у боцік. Мы ідзем разам з бабуляй у ейную палату, знаходзім другі тэпцік, я прапаную ёй абуць абодва тэпціка на адпаведныя ножкі, але ўпартая бабуля хоча прагульвацца па бальніцы ў ботах. Знаходзім у шафе другі бот. Бабуля з задавальненьнем абувае яго. Цяпер з нагамі ўсё ў парадку, бо яны - у прыгожых боціках! :) - Я можа яшчэ на вуліцу пайду! - радасна кажа яна. Але на вуліцу бабулі ні ў якім разе нельга, бо зможа яна зь лёгкасьцю адпіхнуць валанцёра, які будзе суправаджаць яе - нават калі гэта будзе мужчына, і ўцячы на Волю … "Мучительна постель для того, кто хочет спать на земле и камнях, тесна комната для того, кто привык жить среди холмов и долин." (Мария Стикко. Святой Франциск Ассизский) Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|