|
Добрую працу яна сабе знайшла! (Хорошую работу она себе нашла!)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
Мой працоўны дзень пачынаўся добра. Мужчына-кантралёр у трамваі правяраў аплату праезду і кожнаму пасажыру казаў: - Шчасьлівай паездкі! На падыходзе да бальніцы незнаёмы мужчына, які ішоў мне насустрач, павітаўся са мной і прамовіў: - Удачы Вам! А ўсё астатняе Вы зможаце набыць за грошы. Раніцай у хоспіс паступіла Марыя - жанчына сталага веку. Яе суправаджаў сын. Ён доўга тлумачыў урачу, што ягоная мама не пераносіць аніякага шуму і размоваў "не па справе". А ўрач тлумачыла яму, што ў хоспісу, на жаль, няма аднамесных палатаў, і што мама, напэўна ж, зможа адаптавацца да існуючых у бальніцы ўмоваў. Жанчына ўладкавалася ў палаце. Я правяла зь ёй размову, аказала псыхалягічную падтрымку. Яна нават пачала ўсьміхацца. Потым мы размаўлялі зь ейнай суседкай па палаце. Размаўлялі вельмі ціха, каб не патрывожыць Марыю, - і я ўжо ледзьве не ляжала на ложку побач з пацыенткай. Неўзабаве ў палату зайшлі студэнты-мэдыкі, каб паставіць Марыі кропельніцу. Мне трэба было сыходзіць, бо ў палаце зусім мала мейсца. Не пасьпела я зачыніць за сабой дзьверы, як Марыя вельмі сувора і незадаволена пачала пытацца ў студэнтаў: - А што, у псыхоляга працы няма? Яна тут у палаце амаль гадзіну сядзела ды размаўляла! Вось тады і зьявілася ў мяне жаданьне пісаць пра розныя такія цікавыя моманты, якія адбываюцца на працы, а таксама па дарозе на яе і па дарозе зь яе дадому. А з Марыяй мы потым таксама размаўлялі. Садзіліся на злучаныя паміж сабой крэслы ля ўваходу ў стацыянар хоспісу, і ... ... Я заходжу ў палату да новай пацыенткі - Галіны. Адразу заўважаю, што размаўляць з псыхолягам яна ня хоча. Кантакт па неабходнасьці. Пацыентка нешматслоўная, напружаная. На пытаньні адказвае аднаскладова - "так", "не". Мысьленьне ў запаволеным тэмпе. Фон настрою зьніжаны, трывожная, дэпрэсіўная. Калі да яе заходзіць урач - карціна паўтараецца. Праз паўгадзіны я ізноў зазіраю ў палату. Убачыўшы мяне ў дзьвярох, Галіна сама кліча мяне. І што ж адбываецца? Пацыентка кантактная, добразычлівая, ветлівая. Кантакт поўны, даверны. Мысьленьне ў звычайным тэмпе. Фон настрою роўны, эмацыянальна стабільная. А прайшло ж усяго поўгадзіны. Чалавек упарта не жадае, каб яго памяшчалі хоць у якія рамкі ... У мужчынскай палаце размаўляем зь Міхаілам на духоўныя тэмы. Едучы ў трамваі дадому, заўважаю на прыпынку маладую сімпатычную жанчыну з бэйджыкам, на якім штосьці напісана ружовымі літарамі. - Няўжо гэта так кантралёры пачалі маскіравацца? - разважаю я. Жанчына заходзіць у вагон. Я чытаю надпіс на бэйджыку. "Хачу замуж!" - напісана на ім :) Напэўна, чалавек пабываў на прыёме ў псыхоляга. А можа ён і сам ім ёсьц ... Працяг будзе. *** Мой рабочий день начинался хорошо. Мужчина-контролер в трамвае проверял оплату проезда и каждому пассажиру говорил: - Счастливой поездки! На подходе к больнице незнакомый мужчина, шедший мне навстречу, поздоровался со мной и сказал: - Удачи Вам! А все остальное Вы сможете приобрести за деньги. Утром в хоспис поступила Мария - женщина пожилого возраста. Ее сопровождал сын. Он долго объяснял врачу, что его мама не переносит никакого шума и разговоров "не по делу". А врач объясняла ему, что в хосписе, к сожалению, нет одноместных палат, и что мама, конечно же, сможет адаптироваться к существующим в больнице условиям. Женщина устроилась в палате. Я провела с ней беседу, оказала психологическую поддержку. Она даже начала улыбаться. Потом мы беседовали с ее соседкой по палате. Беседовали очень тихо, чтобы не потревожить Марию, - и я уже чуть не лежала на кровати рядом с пациенткой. Вскоре в палату зашли студенты-медики, чтобы поставить Марии капельницу. Мне нужно было уходить, потому что в палате совсем мало места. Не успела я закрыть за собой дверь, как Мария очень сурово и недовольно начала спрашивать у студентов: - А что, у психолога работы нет? Она здесь в палате почти час сидела и беседовала! Вот тогда и появилась у меня желание писать о разных таких интересных моментах, которые происходят на работе, а также по дороге на нее и по дороге с нее домой. А с Марией мы потом тоже беседовали. Садились на соединенные между собой стулья у входа в стационар хосписа, и ... ... Я захожу в палату к новой пациентке - Галине. Сразу замечаю, что беседовать с психологом она не хочет. Контакт по необходимости. Пациентка малословна, напряжена. На вопросы отвечает односложно - "да", "нет". Мышление в замедленном темпе. Фон настроения снижен, тревожна, депрессивна. Когда к ней заходит врач - картина повторяется. Через полчаса я снова заглядываю в палату. Увидев меня в дверях, Галина сама зовет меня. И что же происходит? Пациентка контактна, доброжелательна, любезна. Контакт полный, доверительный. Мышление в обычном темпе. Фон настроения ровный, эмоционально стабильна. А прошло ведь всего полчаса. Человек упорно не желает, чтобы его помещали в какие-либо рамки ... В мужской палате беседуем с Михаилом на духовные темы. Еду в трамвае домой и замечаю на остановке молодую симпатичную женщину с бейджиком, на котором что-то написано розовыми буквами. - Неужели это так контролеры начали маскироваться? - размышляю я. Женщина заходит в вагон. Я читаю надпись на бейджике. "Хочу замуж!" - написано на нем :) Наверное, человек побывал на приеме у психолога. А может он и сам им есть ... Продолжение будет. Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|