|
Время на ... подумать (Час на … падумаць)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
Чему могут научить пациентки хосписа? Нелегко затрагивать вопросы, связанные со старением человека, с тяжелыми болезнями, со смертью. Мы не всегда знаем, как говорить о таких вещах, как вести себя с тяжело больным человеком, как общаться с теми, кто стоит на пороге смерти, и утешать всех, кто переживает горе. В той же больнице я познакомилась и с прекрасной женщиной-дворником, которая с восторгом рассказывала мне о своей работе, о хорошем коллективе, о деревьях, - они, оказывается, как и люди, бывают женщинами и мужчинами, об их листиках, опадающих в разное время. Человек, любящий жизнь, всегда заметит, насколько она прекрасна. (Текст редактировала журналистка Алена Дзядзюля)
Чаму могуць навучыць пацыенткі Хоспісу? Нялёгка закранаць пытанні, звязаныя са старэннем чалавека, з цяжкімі хваробамі, са смерцю. Мы не заўсёды ведаем, як казаць пра такія рэчы, як паводзіць сябе з цяжка хворым чалавекам, як кантактаваць з тымі, хто стаіць на парозе смерці, і суцяшаць усіх, хто перажывае гора. Таму з такімі людзьмі працуе невялікая колькасць псіхолагаў. Але такія пацыенты здзіўляюць нас – яны ўмеюць і жартаваць, і весяліцца, і смяяцца, і вырашаць сур’ёзныя жыццёвыя пытанні. Ужо пяты год я працую псіхолагам у сталічным Хоспісе для дарослых: тры гады ў Бальніцы паліатыўнага догляду, дзе знаходзяцца пацыенты з тэрмінальнай стадыяй анкалогіі, і больш за год – у Аддзяленні сястрынскага догляду, дзе ляжаць пацыенты з дэменцыяй, энцэфалапатыяй, хваробай Альцгеймера, рассеяным склерозам, постінсультнымі і постінфарктнымі станамі. Галоўнае ў нашай працы – гэта паважлівае і ўважлівае стаўленне да кожнага чалавека, як да асобы з яе чароўным, непаўторным, бясконца цікавым унутраным светам і знешняй прыгажосцю. Дзякуючы такой увазе чалавек раскрываецца, праяўляе свае найлепшыя якасці, расцвітае, як найпрыгажэйшая кветка ў каралеўскім садзе, і гэтым цудам не перастаеш здзіўляцца. – Калі я ішла на працу ў Хоспіс, думала, што буду бачыць тут толькі слёзы, роспач, дэпрэсію, гора, сумных пацыентаў і супрацоўнікаў, – распавядае ўсмешлівая, прыгожая, маладая медсястра па догляду за хворымі. – Я не чакала, што сустрэнуся тут з сапраўднай, светлай радасцю, гумарам, шчырымі ўсмешкамі, удзячнасцю пацыентаў. – Напэўна, усе пацыенты Хоспісу – маўклівыя, замкнёныя, з імі цяжка размаўляць? Мусіць, усе яны знаходзяцца пад уздзеяннем моцных лекаў, і таму ў іх няма аніякіх эмоцый? – цікавяцца ў псіхолагаў Хоспісу валанцёры. Файна, што яны задаюць такія пытанні, што не баяцца абмяркоўваць складаныя тэмы і маюць жаданне дапамагаць тым, хто стаіць на парозе смерці. У Хоспісу кіпіць, бурліць, віруе жыццё – сапраўднае, без масак, без “гульняў”. У пацыентаў ёсць час для таго, каб нікуды не спяшацца, размаўляць, разважаць, абдумваць. А ў супрацоўнікаў – каб разумець, усведамляць, асэнсоўваць і вучыцца. Я ўспамінаю ляжачую пацыентку паліатыўнага аддзялення Хоспісу – Любу. Ёй было каля 60. Апошняя стадыя анкалогіі. Я заходзіла да яе ў палату амаль кожны дзень, і мы па-доўгу з ёй размаўлялі. Аднойчы яна сказала: “Я ляжу ўжо некалькі месяцаў прыкаваная да ложку, нічога не раблю, толькі думаю, зрэдку – чытаю і размаўляю са сваякамі. Тут, у Хоспісу, яшчэ і з псіхолагамі размаўляю, з бацюшкам, калі ён прыходзіць у бальніцу, але большую частку дня я ўсё адно маўчу, думаю, аналізую. Вось бы кожнаму чалавеку пабыць у такой сітуацыі хаця б месяц!” Люба заўважае, як мае вочы пачынаюць павялічвацца ад пачутага. Яна ўсміхаецца і кажа: “Марына, ды Вы не тое падумалі! Я нікому не жадаю хварэць! Я хачу, каб у людзей быў час спыніцца, адарвацца ад працы, вызваліцца ад побытавых клопатаў, пабыць у цішыні, у спакоі, прааналізаваць сваё жыццё, агледзець свой шлях … Гэта вельмі важна! Трэба, каб кожны чалавек меў такую магчымасць!” Я ўсміхаюся ў адказ і пагаджаюся з Любай … Калісьці я таксама была валанцёрам. Наведвала пацыентаў бальніц і жыхароў інтэрнатаў. Аднойчы ў аддзяленні траўматалогіі я сустрэла вельмі цікавую жанчыну – шматдзетную маці за 50 гадоў. Людміла трапіла ў аварыю, атрымала сур’ёзныя траўмы, была прыкаваная на некалькі месяцаў да ложку, але пачувалася цалкам шчаслівай. Урачы запэўнілі, што ейнае здароўе адновіцца, патрэбны толькі час, і яна зрабіла цудоўныя адкрыцці. – Мае дзеці ўжо выраслі, яны самастойныя, шмат у чым нам з мужам дапамагаюць, – распавядала жанчына. – А я ўсё кручуся ў коле побытавых справаў: то супчык зварыць, то хату прыбраць, то закаткі зрабіць, то ў магазін збегаць. Вось, напэўна, Бог і вырашыў мяне спыніць. І правільна зрабіў! (Людміла ўсміхаецца). – Цяпер я магу задумацца і пераасэнсаваць сваё жыццё. З’явіўся час і на чытанне, і на разважанні, і на малітвы. Мы, дарэчы, тут усёй палатай молімся – і за ўрачоў, і за нашыя сем’і, і за сваё здароўе. Цудоўны вопыт! Я распавядаю Любе пра Людмілу. – Вось менавіта пра такі вопыт я Вам і кажу, – усміхаецца жанчына. – Але ж было б лепей, каб людзі яго атрымлівалі не толькі падчас цяжкай хваробы або траўмы … На пачатку лета нас з калегай-псіхолагам Таццянай запрасілі на радыё. У прамым эфіры мы распавядалі пра асаблівасці камунікавання з цяжка хворымі і паміраючымі людзьмі. Вядучы перадачы пытаўся, чым нашыя пацыенты вылучаюцца сярод іншых людзей. Мы з захапленнем распавядалі пра іхную сапраўднасць, натуральнасць, адкрытасць, шчырасць. Бачучы нашую натхнёнасць, вядучы нават запытаўся, ці няма ў нас “хоспіснай залежнасці” і ці не падаецца нам жыццё па-за сценамі бальніцы занадта прэсным і нясмачным.Таксама суразмоўца быў вельмі здзіўлены, калі мы казалі, што ў нашых пацыентаў ёсць шмат часу. Ці можа яго быць шмат, калі смерць стаіць на парозе? Але ў чалавека яшчэ столькі магчымасцяў. Можна паспець памірыцца са сваякамі, або сказаць, што ніколі ім не даруеш. Прыйсці да Бога, або наадварот, аддаліцца ад Яго. Дапамагчы суседу па палаце, або адвярнуцца ад яго. Яшчэ ёсць час для любові і для нянавісці. На тое, каб зрабіць выбар і паспець. І калі ўжо ўсё зроблена, калі жыццё запоўнена дарэшты чымсці вельмі важным, галоўным, блізкім, любімым, добрым, цікавым, глыбокім – адбываецца прыняцце, і чалавеку ўжо не страшна паміраць, бо ён не пабаяўся жыць напоўніцу. Вы можаце падумаць, што пацыентка Люба, пра якую я напісала вышэй, была філосафам. Не. Люба не мела вышэйшай адукацыі і да таго, як захварэла, працавала прыбіральшчыцай. Але яна была вельмі мудрай жанчынай. Як і Людміла, якую я сустрэла калісьці ў траўматалогіі. У той жа бальніцы я пазнаёмілася і з цудоўнай жанчынай-дворнікам, якая з захапленнем распавядала мне пра сваю працу, пра добры калектыў, пра дрэвы, якія, аказваецца, як і людзі, бываюць жанчынамі і мужчынамі, і пра іхныя лісцікі, якія ападаюць у розны час. Чалавек, які любіць жыццё, заўсёды заўважыць наколькі яно чароўнае. (Тэкст рэдагавала журналістка Алена Дзядзюля) Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|