|
Галюцынацыі з глыбокім сэнсам (Галлюцинации с глубоким смыслом)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
- Пясок ... Сыплецца пясок ... Уцякайце адсюль! Ратуйцеся! Мы ўсе ў вялізнай магіле ... Яе засыпае пяском, - шэпча пацыент, водзячы рукой па сьцяне над ложкам. Мэдпэрсанал робіць усё магчымае, каб палепшыць стан пацыента, але галюцынацыі ўсё адно працягваюцца. Прычыны іх узьнікненьня - ракавая інтаксікацыя, мэтастазы ў галаўным мозгу, гіпаксія. Я дакранаюся да ягонага пляча, трымаю яго за руку, шэптам прамаўляю асноўныя хрысьціянскія малітвы. Пацыент на некалькі хвілінаў супакойваецца, а потым ізноў пачынае казаць пра магілу і пясок. Ён хвалюецца ў першую чаргу не за сябе, а за супрацоўнікаў хоспісу ... У нейкі момант мне падаецца, што ўсё гэта ўжо было ... І тады я ўспомінаю, што яшчэ ў мінулым годзе да мяне за псыхалягічнай кансультацыяй зьвяртаўся мужчына, які цікавіўся гісторыяй нашага гораду. Ён спытаў, дзе я працую, і сказаў, што паблізу ад месца маёй працы калісьці знаходзіліся пахаваньні палонных немцаў. Неўзабаве я забылася на ягоныя словы. І вось праз год мне давялося пра іх успомніць ... Мы абмяркоўваем гэтую гісторыю з урачом. Урач кажа, што непадалёку ад будынку хоспісу пасьля вайны месьціўся лагер ваеннапалонных немцаў. Потым у фэйсбуку я пытаюся ў менскага гісторыка і паэта Антона Рудака, ці ведае ён, што знаходзілася на тэрыторыі Трактаразаводзкага пасёлку, калі самога пасёлку яшчэ не было, і ці маглі там быць чыесьці пахаваньні. Антон дае мне спасылку на вось гэты артыкул Веранікі Чаркасавай, напісаны яшчэ ў 2002 годзе. Я таксама калісьці чытала пра горад мёртвых у горадзе жывых. Але з той пары прайшло ўжо столькі часу ... http://www.belgazeta.by/ru/2002_01_14/arhiv_bg/3515/ (Горад мёртвых у горадзе жывых) "Вялікая колькасьць пахаваньняў разьмешчана на тэрыторыі Трактаразаводзкага пасёлка. Тут ляжаць парэшткі зьняволеных, якія будавалі завод перад вайной, савецкіх палонных, якіх падчас вайны прыганялі сюды на працу немцы, палонных, якія аднаўлялі завод пасьля перамогі. У 1960г. ліцейнаму цэху N1 было выдзелена месца для будаўніцтва 32-кватэрнага дома. Будавалі дом будучыя жыхары модным у той час горкаўскім мэтадам. Калі капалі катлаван, высьветлілася, што на пустцы вельмі блізка да паверхні зямлі ляжаць астанкі нямецкіх салдатаў. Частку іх перазахавалі на тэрыторыі аўтарамонтнага завода. Але паколькі людзі вельмі сьпяшаліся хутчэй засяліцца у новы дом, вырашылі не важдацца, залілі застаўшаеся бэтонам, і працягнулі будаўніцтва. У 1962г. у дом па вул. Шчарбакова, ... уехалі навасельцы. Вось толькі жыцьцё ў іх не заладзілася. Асабліва у мужчынскага насельніцтва, якое вымірае там палохаючымі тэмпамі. Старажылы называюць гэты дом «праклятым». У сярэдзіне 80-х на вул. Запарожскай згарэў аўтобус «Ікарус» з людзьмі. Трагедыя адбылася прама на месцы былых пахаваньняў зьняволеных. З вокнаў інтэрнату трактарнага завода ..., які стаіць на вялікіх пахаваньнях, чамусьці асабліва любяць выкідвацца самазабойцы ... Мёртвыя быццам помсьцяць жывым за непавагу да іх памяці". У вельмі добразычлівага і ўдзячлівага пацыента, зь якім мы даволі часта размаўлялі, аднойчы таксама пачаліся галюцынацыі. Асобныя словы, якія ён прамаўляў, былі зразумелымі. Але яны ніяк не складаліся ў сказы, сэнс якіх можна было б зразумець хоць крышачку. Пабыўшы з пацыентам некаторы час, я вырашаю, што будзе лепей пакінуць яго сам на сам з тым сьветам, які цяпер зрабіўся бачным для яго. А калі я выходжу з палаты, пацыент раптам пачынае вельмі голасна казаць: - Асьцярожна! Няўжо Вы ня бачыце!? Ах, позна ... Ужо прайшлі ... Я ж аб Вас клапачуся! Я адразу ж успамінаю і прамаўляю словы 22 Псальма: ... нават праходзячы далінаю ценю сьмяротнага ня буду баяцца напасьці, бо Ты ж са мною ... Высьветліць, што ўбачыў пацыент у дзьвярным праёме, мне тады так і не ўдалося ... Потым, у працэсе працы, я некалькі разоў сутыкаюся з выказваньнямі розных пацыентаў, што яны нібыта знаходзяцца паміж двума сусьветамі - "нашым" і іншым, і часам нават ня могуць вызначыць, у якім сусьвеце яны знаходзяцца ў дадзены момант ... Некаторыя пацыенты пачынаюць казаць, што ім ужо трэба зьбірацца дамоў ... ... Сьмерць толькі кароткі час промня сонечным днём ... (Караль Вайтыла. Рымскі трыпціх) Працяг будзе ... *** - Песок ... Сыпется песок ... Бегите! Спасайтесь! Мы все в огромной могиле ... Ее засыпает песком, - шепчет пациент, водя рукой по стене над кроватью. Медперсонал делает все возможное, чтобы улучшить состояние пациента, но галлюцинации все равно продолжаются. Причины их возникновения - раковая интоксикация, метастазы в головном мозге, гипоксия. Я дотрагиваюсь до его плеча, держу его за руку, шепотом произношу основные христианские молитвы. Пациент на некоторое время успокаивается, а затем снова начинает говорить о могиле и песке. Он переживает в первую очередь не за себя, а за сотрудников хосписа ... В какой-то момент мне кажется, что все это уже было ... И тогда я вспоминаю, как еще в прошлом году ко мне за психологической консультацией обращался мужчина, который интересовался историей нашего города. Он спросил, где я работаю, и сказал, что поблизости от места моей работы когда-то находились захоронения пленных немцев. Вскоре я забыла его слова. И вот через год мне пришлось о них вспомнить ... Мы обсуждаем эту историю с врачом. Врач говорит, что неподалеку от здания хосписа после войны находился лагерь военнопленных немцев. Потом в фейсбуке я спрашиваю у минского историка и поэта Антона Рудака, знает ли он, что находилось на территории Тракторозаводского поселка, когда самого поселка еще не было, и могли ли там быть чьи-то захоронения. Антон дает мне ссылку на статью Вероники Черкасовой, написанную еще в 2002 году. Я тоже когда-то читала о городе мертвых в городе живых. Но с тех пор прошло уже столько времени ... http://www.belgazeta.by/ru/2002_01_14/arhiv_bg/3515/ (Город мёртвых в городе живых) Большое количество захоронений расположено на территории Тракторозаводского поселка. Здесь лежат останки заключенных, строивших завод перед войной, советских пленных, которых во время войны пригоняли сюда на работу немцы, пленных, восстанавливавших завод после победы. У очень доброжелательного и благодарного пациента, с которым мы довольно часто общались, однажды тоже начались галлюцинации. Отдельные слова, которые он произносил, были понятными. Но они никак не складывались в предложения, смысл которых можно было бы понять другому человеку. Побыв с пациентом некоторое время, я решаю, что будет лучше оставить его один на один с тем миром, который сейчас стал видимым для него. А когда я выхожу из палаты, пациент вдруг начинает очень громко говорить: - Осторожно! Неужели Вы не видите !? Ах, поздно ... Уже прошли ... Я же о Вас забочусь! Я сразу же вспоминаю и произношу слова 22 Псалма: ... Если я пойду и долиною смертной тени, не убоюсь зла, потому что Ты со мной ... Выяснить, что же увидел пациент в дверным проеме, мне тогда так и не удалось ... Потом, в процессе работы, я несколько раз сталкиваюсь с высказываниями разных пациентов о том, что они как будто бы находятся между двумя мирами - "нашим" и другим, и иногда даже не могут определить, в каком мире они находятся в данный момент ... Некоторые пациенты начинают говорить, что им уже пора собираться домой ... "... Смерть лишь короткое время луча солнечным днем ..." Продолжение будет ... Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|