|
Наша служба и опасна, и трудна. Ахоўнае закляцьце (Наша служба и опасна, и трудна. Защитное заклятье)Автор статьи: Бобровская Марина Витальевна
... Шум магутных крылаў данёсься зьверху. Анёлы, прыняўшы абліччы крылатых гусараў *, спусьціліся на зямлю. Атрад крылатых вершнікаў на конях паўстаў паміж мной і мужчынам, якому я аказвала псыхалягічную падтрымку. Цяпер арліныя крылы гусараў у леапардавых шкурах абаранялі і засланялі мяне ад яго. Д'ябал хутка рэціраваўся ... Мы размаўлялі зь ім ля ўваходу ў стацыянар хоспісу, седзячы на зьяднаных паміж сабой крэслах. Мужчына моцна перажываў за сваю жонку, якую перавялі ў хоспіс з адной менскай бальніцы ў вельмі цяжкім стане. Сваякі жанчыны былі ўпэўнены, што ў бальніцы яе няправільна лячылі, бо занадта позна ўстанавілі дыягназ. Яны былі вельмі пакрыўджаны на ўрачоў. Мужчына распавядаў гісторыю хваробы сваёй жонкі. Я тлумачыла, чым і як змогуць дапамагчы ў хоспісу і ёй, і яму. У нейкі момант мужчына раптам пераключыўся на мяне. Зь нібыта прыязнай усьмешкай на твары ён казаў мне злыя і страшныя словы. Выглядала гэта так, нібыта ён хацеў перакласьці ўсе праблемы сваёй сямьі на староньняга чалавека, каб той ад іх пакутваў, а ягоная сямья ад іх вызвалілася і была шчасьлівай. Давялося клікаць на дапамогу анёлаў з арлінымі крыламі ... - Навошта Вы гэта робіце? - спытала я ў яго. - Я Вам нічога дрэннага не жадаю, - толькі і змог адказаць ён, спрабуючы яшчэ й дакрануцца да маёй рукі або пляча. Але паміж намі ўжо стаяў атрад крылатых вершнікаў. Я ня ведаю, ці сьвядома ён усё гэта рабіў, ці быў апанаваны злымі сіламі. Потым я піла сьвянцоную ваду замест гарбаты, тэлефанавала брату-манаху-капуцыну з просьбай аб малітве. Папярэдзіла калегаў аб дзіўных паводзінах мужчыны, каб яны былі асьцярожнымі зь ім. У нас зь ім было яшчэ некалькі размоваў і былі чарговыя ягоныя спробы паўплываць на мяне. Тады я прама спытала ў яго, ці не займаецца ён магіяй, чараўніцтвам, ці не зьвязаны ён са злымі сіламі. - Не, не, - адказаў ён. Крылатыя гусары былі побач ... Празь некаторы час ён вырашыў паўплываць і на ўрача. Мужчына больш не прыходзіў у хоспіс, калі ягоная жонка памерла. А мне ўспомніўся адзін з насельнікаў начлежнага дому, які распавядаў, што ня хоча навяртацца да Бога, бо тады ня будзе атрымліваць дапамогу ад д'ябла. Ня ведаю, ці было гэта праўдай, але казаў ён, што да таго, як зусім сьпіўся, быў ён экстрасэнсам і "пасьпяхова лячыў" людзей, піючы перад сэансамі гарэлку і зьвяртаючыся па дапамогу да д'ябла. І той сапраўды дапамагаў яму ... Дык пажадаю ўсім нам быць разважлівымі і моцнымі ў веры ў Бога, каб не патрапіць у сетку лаўца ... Пер'ем Сваім Гасподзь закрывае мяне, і пад крыльлем Ягоным схаваюся; праўда Яго - шчыт і заслона. (Псальм 90) А ці сустракаліся калі-небудзь са спробай такога ўплыву вы, шаноўныя спэцыялісты і карыстальнікі сайту? І што вы рабілі, каб абараніцца ад яго? (*) Крылатыя гусары — элітная кавалерыя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, якая спэцыялізавалася на праломліваньні баявых парадкаў варожай коньніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам. *** ... Шум могучих крыльев донесся сверху. Ангелы, приняв обличья крылатых гусар *, спустились на землю. Отряд крылатых всадников на конях встал между мною и мужчиной, которому я оказывала психологическую поддержку. Теперь орлиные крылья гусар в леопардовых шкурах защищали и заслоняли меня от него. Дьявол быстро ретировался ... Мы беседовали с ним у входа в стационар хосписа, сидя на соединенных между собой креслах. Мужчина сильно переживал за свою жену, которую перевели в хоспис из одной минской больницы в очень тяжелом состоянии. Родственники женщины были уверены, что в больнице ее неправильно лечили, так как слишком поздно установили диагноз. Они были очень обижены на врачей. Мужчина рассказывал историю болезни своей жены. Я объясняла, чем и как смогут помочь в хосписа и ей, и ему. В какой-то момент мужчина вдруг переключился на меня. Изображая на лице дружелюбную улыбку, он начал говорить мне злые и страшные слова. Выглядело это так, будто он хотел переложить все проблемы своей семьи на постороннего человека, чтобы тот от них страдал, а его семья от них освободилась и была счастливой. Пришлось звать на помощь ангелов с орлиными крыльями ... - Зачем Вы это делаете? - спросила я у него. Потом я пила освященную воду вместо чая, звонила брату-монаху-капуцину с просьбой о молитве. Предупредила коллег о странном поведении мужчины, чтобы они были осторожными с ним. А мне вспомнился один из обитателей ночлежного дома, который рассказывал, что не хочет обращаться к Богу, потому что тогда он не сможет получать помощь от дьявола. Не знаю, было ли это правдой, но говорил он, что до того, как совсем спился, был он экстрасенсом и "успешно лечил" людей, выпивая перед сеансами водку и прибегая к помощи дьявола. И тот действительно помогал ему ... Перьями Своими Господь осенит тебя, и под крыльями Его будешь безопасен; щит и ограждение - истина Его. (Псалом 90) А встречались ли когда-нибудь с попыткой такого влияния вы, уважаемые специалисты и пользователи сайта? И что вы делали, чтобы защититься от него? (*) Крылатые гусары - элитная кавалерия Великого Княжества Литовского и Королевства Польского, которая специализировалась на проламывании боевых порядков вражеской конницы или пехоты концентрированным копейным кавалерийским ударом. Категория: СТАТЬИ » Статьи по психологии Другие новости по теме: --- Код для вставки на сайт или в блог: Код для вставки в форум (BBCode): Прямая ссылка на эту публикацию:
|
|